Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2021-01-24
Рэдактар: Місевіч Віктар
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2021 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам. Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята я ў чарговы раз усведамляю, што сёння на сродках масавай інфармацыі ляжыць вялікая адказнасць за евангелізацыйную місію. Мы прагнем выконваць гэтае заданне як мага лепш і як мага больш дасканала, стараемся ўкладваць у сваю штодзённую працу час і сэрца. Праз каталіцкія СМІ дыяцэзіі па прыкладзе нашага заступніка, які па-наватарску для свайго часу выкарыстоўваў сродкі масавай інфармацыі, каб распаўсюджваць Добрую Навіну, мы пастаянна спрабуем дайсці ў Вашы дамы і сэрцы. Хочам несці дабро далей. Хочам дзяліцца ім з Вамі. Св. Павел VI калісьці казаў, што каталіцкія газеты не павінны выдаваць навіны, якія толькі ўражваюць і наганяюць кліентаў, але мусяць несці дабро тым, хто іх чытае, выхоўваць чытачоў, каб думалі і выказвалі меркаванні. Дык давайце працягваць несці дабро ў свет і змяняць аблічча зямлі – нашай зямлі!
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця