Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020-11
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Тралейбуса доўга не было. Назапашаная ўнутры трывога станавілася невыноснай, нібы пякотка. Адпіўшы пару глыткоў з пластыкавай бутэлькі, дзяўчына пачала выкрочваць толькі па ёй вядомым маршруце вакол празрыстага навеса прыпынка. «Галоўнае — не спазніцца, галоўнае — не спазніцца, — заглушаючы трывогу, застукала ў скронях. — ...не спазніцца». Вось ён, чортаў рагаты, і, што дзіўна, амаль пусты. Насця ўвайшла ў заднія дзверцы няспешна, прапусціўшы тоўстага дзядзьку з вялікай клецістай сумкай. «Мама з такімі ў Вільню ездзіла, калі чаўночнічала. Дурніца, — пранеслася ў галаве, — пры чым тут сумка? Сумка пры чым?» Тралейбус крануўся. У яе вучнёўскі. Сядаць не хацелася; учапілася ў адпаліраваную трубу, прыціснулася ілбом да вялікага задняга шкла; хваляванне неяк сунялося. Вочы самі па сабе заплюшчыліся. Тое, што з ёй адбылося, здавалася чужым, неяк выпадкова заляцелым у яе жыццё, усё было не з ёй, побач, не яе… З Косцікам яны сустракацца пачалі, можа, дзесьці больш за год таму. Увесну прынялі сумеснае рашэнне, што ў іх каханне, — і першы раз пацалаваліся. Ад тых пацалованак больш было смеху і стуку зубоў. Косця ганарыўся паступленнем у БНТУ на бюджэт, а ёй заставаўся яшчэ цэлы год сумнай і тупой школы. Не, Насця вучылася не дрэнна, за медалём не гналася, але з першага класа трымалася моцнай выдатніцай. На рэпетытараў грошай у сям’і асабліва не было, дапамагалі мамчыны сяброўкі цёткі Вера і Адэля. Адна з фізікай і матэматыкай, другая з англійскай і рускай.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Брава Алена, Куст язміну звініць ад ветру
Быкаў Васіль, На чорных лядах
Грышчук Наста, «Знак бяды». Няпройдзены ўрок белліту
Івашчанка Анатоль, Не гасі ліхтара…
Камоцкі Алесь, Рух застаўся
Новік Марыя, «Іду ў сад, дзе мне ўтульна і памоцна…» Ніна Мацяш — Антуан дэ Сент-Экзюперы
Раманкевіч Кастусь, Насця