Новы Час, 07/2008

Новы Час

масава-палітычная газэта

07/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-02-25

Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2008 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Дарагія Чытачы! Зусім нядаўна мы адрасавалі вам наш зварот з просьбай пра падтрымку («Новы час», №4). Шчыра дзякуем усім, хто адгукнуўся і даслаў нам сваё добрае слова з матэрыяльным падмацаваннем. Але вымушаны зноў звяртацца да Вас. З той жа просьбай. На жаль, пацвердзілася старая народная мудрасць, якая раіць спадзявацца на лепшае, але рыхтавацца да горшага. Горшае і адбылося. 11 лютага гэтага года Мінскі гарадскі суд разгледзеў нашу скаргу на прысуд Першамайскага суду (ад 19 снежня 2007 г.) па іску Мікалая Чаргінца да унітарнага прадпрыемства «Час навінаў» (выдаўца газеты «Новы час») і журналіста Аляксандра Тамковіча аб кампенсацыі за абразу яго гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, адпаведна: з прадпрыемства (а, значыць, з газеты) 50 мільёнаў беларускіх рублёў, з журналіста — 1 мільён. І зацвердзіў гэта рашэнне без змен. 20 лютага ў наш сціплы офіс (пакойчык памерам у 12 квадратных метраў) прыйшлі судовыя выканаўцы, склалі вопіс нашай маёмасці (на 1 мільён 255 тысяч рублёў). Нам прапанавана да 27 лютага пералічыць 50 093 000 на адпаведны рахунак суда Першамайскага раёна. Інакш — спагнанне прымусовае, а калі няма чаго спагнаць, нас чакае арышт маёмасці, ліквідацыя прадпрыемства і закрыццё газеты.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле