Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020-10
Рэдактар: Каваленка Алена
Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
Copyright © 2020 by Мастацтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.kimpress.by
Наша апошняя выстава ў афлайне была летась, у маі, у галерэі «Ў». Гэта «Бязмежнікі». Спачатку мы доўга шукалі само слова. Таму што, па сутнасці, калі б мы апісвалі праект звыклым вакабулярам, то трэба было называць аўтараў мастакамі-аўтсайдарамі. Гэтае слова з агульнавядомага лінгвістычнага набору здавалася нам дыскрымінуючым і абмежаваным. А мэтай выставы было даследаванне межаў таго, што мы называем мастацтвам і каго называем мастаком. У нейкай частцы атрымалася асіметрычная рыфма да выставы «Zbor», у тым сэнсе, што там многія аўтары не змаглі прайсці адбор. І мы таксама рабілі свайго роду збор, і нашы аўтары таксама ў звычайныя праекты ніколі не патрапілі б. Гэта вельмі шырока тады абмяркоўвалася: крытэрыі адбору і прычыны выключэння. Разуменне межаў вельмі важнае для сучаснага беларускага мастацтва. Мы ўвесь час пра гэта думалі: чаму бязмежнікаў маргіналізуюць? Чаму іх выставы праходзяць у лепшым выпадку ў кавярнях альбо холах бібліятэк, а ў горшых — у аддзяленнях бальніц і псіханеўралагічных інтэрнатаў? Спачатку трэба было правесці даследаванне. Мы паехалі па дамах-інтэрнатах, каб знайсці і паглядзець, дзе працуюць з такімі людзьмі. Цяпер шмат што вядома пра арт-тэрапію, але гэта псіхатэрапеўтычная тэхналогія, а мы хацелі адысці ад гэтай практыкі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва