Мастацтва, 8 (449) 2020

Мастацтва

8 (449) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-08

Рэдактар: Каваленка Алена

Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»

Copyright © 2020 by Мастацтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.kimpress.by

У сярэдзіне 1990-х распачынаецца новая «мастацкая інтэрвенцыя» — у, здавалася б, абсалютна немагчымае асяроддзе — інтэрнэт. Што прывяло да яе? У першую чаргу пытанні дыстрыбуцыі. Сетка Інтэрнэт, з яе дэмакратычнасцю, новымі камунікацыйнымі магчымасцямі (глабальнасць, масавасць аўдыторыі, інтэрактыўнасць), успрымалася як свабодная, незалежная ад арт-інстытутаў пляцоўка для творчай рэалізацыі, і толькі паступова яна стала асэнсоўвацца з эстэтычных пазіцый. Невялікая група мастакоў, тэарэтыкаў, энтузіястаў, аматараў атрымала прыдатную платформу для стварэння свайго кам’юніці. Адным з першых быў nettime.org (1995), арганізаваны тэарэтыкамі Гертам Лавінкам і Пітам Шульцам (існуе сёння ў нязменным выглядзе emailперапіскі і захаваў свае архівы). «Гэта было больш, чым проста мэйл-ліст, гэта і сустрэчы, публікацыі ў розных фарматах...» — апісвае пастаянны ўдзельнік nettime аўстралійскі крытык Макензі Варк. Своеасаблівыя анлайн-супольнасці (крыху пазней з’явіўся rhizome.org — адзін з самых важных інфармацыйных рэсурсаў пра дзігітальныя мастацтвы ў цэлым) не толькі шмат у чым сфармавалі сеткавую тэорыю, але і паўплывалі на развіццё сеткавай мастацкай практыкі… Перспектывы новага медыума літаральна заражаюць духам эксперыментавання, натхняючы мастакоў і крытыкаў на розныя выказванні і маніфестацыі пра нараджэнне новага мастацтва. Напрыклад, славенскі мастак Вук Чосіч піша: «Калі я аказаўся ў сеціве першы раз, у 1994 годзе, я кінуў усё, што рабіў раней... Я адразу ж зразумеў, што павінен быць уцягнуты.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастацтва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле