Новы Час, 06/2008

Новы Час

масава-палітычная газэта

06/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-02-18

Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2008 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Справа Аляксандра Сдвіжкова: Можна ставіць кропку? З таго часу, як у шматлікіх краінах Еўропы, а пасля і ў шэрагу краін Усходу адбыліся “карыкатурныя скандалы”, звязаныя з публікацыямі гумарыстычных малюнкаў на прарока Мухамеда, мінула некалькі гадоў. Аднак беларуская дзяржава сталася апошняй, якая вырашыла паставіць кропку ў гэтай справе. 10 студзеня 2008 года распачалося гістарычнае пасяджэнне Мінскага гарадскога суда. Журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі шэрагу грамадскіх арганізацый, што сабраліся ў адной з залаў для пасяджэнняў, чакалі з’яўлення суддзі. Аляксандр Сдвіжкоў ужо займай месца падсуднага і быў адгароджаны кратамі і міліцэйскім канвоем. Узначальваў гэта падраздзяленне аховы надзвычай актыўны прапаршчык. Калі фотакарэспандэнты паспрабавалі зрабіць здымкі падсуднага, ён адразу ж актывізаваў канвой і стаў пагражаць, што выганіць публіку з залы. Канфлікт пачаў разгарацца з нічога. Справа ў тым, што прапаршчык, нават калі ён узначальваў канвой, наогул не меў ніякага права забараняць рабіць фотаздымкі, таму што гэта выключна прэрагатыва старшыні. Да таго ж судовае пасяджэнне яшчэ не пачалося, таму прасіць дазвол фатаграфаваць не было ніякай неабходнасці. Такую выснову мы можам зрабіць з артыкула 287 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу (“Забеспячэнне галоснасці судовага разбіральніцтва”), у адпаведнасці з якім фатаграфаванне падчас судовага пасяджэння дазваляецца толькі са згоды старшыні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле