Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020-10
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Людзі ў камуфляжах. І сінія чалавечкі ў міліцэйскіх мундзірах, і зялёныя, і пераапранутыя ў цывільнае, але не цывільныя, а найбольш гэтай сілавой публікі ў чорным… Яны самыя актыўныя, тыя чорныя людзі, з чорнымі дубінамі ў чорных балаклавах на галовах, пад якімі хаваюць свой твар і сумленне. Людзі ў чорным хапаюць і валакуць у аўтазак дзіця, якое на асфальце крэйдай напісала «Жыве Беларусь!!!», пырскаюць газам у мірных дэманстрантаў, б’юць дубінай, цягнуць па асфальце, затрымліваюць… Жыхароў Беларусі масава выклікаюць у кабінеты сілавікі. Тут і пракуратура, і міліцыя, і следчы камітэт… Іх так многа, аказваецца, панастворана, што рана ці позна аніякі бюджэт не змог бы пракарміць. Толькі працалюбівыя беларусы маглі выцягваць так доўга на сабе такую плойму… З’ява янычарства не новая і добра вывучаная. Заўсёды і ва ўсіх народаў знаходзяцца тыя, хто за добры заробак, або за перспектывы ў кар’еры, або проста за маніякальнае адчуванне сваёй уседазволенасці і набыцця гвалтоўнай перавагі над іншымі гатовы быў на самыя жорсткія дзеянні ў дачыненні да сваіх суайчыннікаў. А Беларусь выходзіць з нацыянальнымі сімваламі і становіцца насупраць узброеных у чорным… Жанчына адчыняе дзверы сваёй кватэры і хавае ад сілавікоў з дубінамі зусім невядомых ёй людзей, рызыкуючы, што за гэта ў тыя дзверы пагрукаюць няпрошаныя госці.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
«Сподачак для цмока» – дзецям
Бановіч Войцех, Вершы салідарнасці
Баравік Марыя, Плошча сцягакрылая
Бычкоўскі Алесь, Баявік
Валянціна Аксак, «Купалінка» як паслявыбарчы гімн
Вярцінскі Анатоль, Івянецкі перазвон
Данільчык Аксана, Дзень пачынаецца…
Законнікаў Сяргей, Вечны пароль
Латышкевiч Маргарыта, nlb.by, «Дзень мінулы, дзень наступны» Развагі пра аповесць Лідзіі Арабей
Мароз Уладзімір, Знакі лёсу
Сазонаў Віктар, Мова Праўды
Станкевіч Юры, Бабуіны
Федарэнка Андрэй, Цверазілаўка