Новы Час, 47 (706) 2020

Новы Час

47 (706) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-12-11

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Не ведаючы, як задушыць прагу людзей да волі, справядлівасці і лепшага жыцця, улада з новай сілай пачала змагацца са сцягамі. Іх зрываюць і топчуць, вырубаюць з-пад ільду і высякаюць з дрэваў, зафарбоўваюць і затынкоўваюць, зразаюць і выпальваюць. За іх штрафуюць і саджаюць на суткі. Але кожны дзень яны з’яўляюцца зноў. БЧБ-сцягі, бчб-рушнікі, елкі, снегавікі, сняжынкі, шкарпэткі, ліхтары, гірлянды, дзіцячыя горкі, кветнікі… Бясконцы спіс. Бясконцая фантазія свабодных людзей. Кажуць, з набораў каляровага кардону зніклі чырвоныя аркушы. У кафетэрыях забараняюць вырабляць бчб-жэле. Дзесьці здымаюць з продажу чырвоныя тканіны. Барацьба з бел-чырвона-белым выходзіць на новы ўзровень. Гэта ўжо не проста змаганне з сімвалам. Гэта вар’яцкі навязлівы страх. Страх таго, што раптам якім-небудзь марозным ранкам бел-чырвона-белы сцяг залунае на Карла Маркса, 38. Лунае, нескароны, На векавых вятрах Наш, ад крыві чырвоны, Ад болю белы, сцяг. Наш бел-чырвона-белы, Нябесны, вольны, смелы, Наш бел-чырвона-белы, Наш сцяг! Наш сцяг! Наш сцяг! Гэты верш Уладзіміра Някляева набыў сёлета асаблівы сэнс. Асаблівае гучанне. І, магчыма, адзінае, за што я падзякавала б Лукашэнку, — 14 траўня 1995 года ён прыбраў свае рукі ад нашага сцяга. І таму сёння на аўтазаках і на дахах турмаў — сімвалах сённяшняй улады — мы бачым іншы сцяг.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле