Свободные новости плюс, 46 (893) 2020

Свободные новости плюс

еженедельная общественно-политическая газета

46 (893) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-12-08

Copyright © 2020 by ООО «СНПЛЮС»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сустрэчы ў юнацтве са сведкамі арышту, знаходжання і гібелі ў ГУЛАГу майго дзядзькі, паэта Сяргея Ракіты, а пасля, калі працаваў галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”, з былымі вязнямі, якія засталіся жывымі, з родзічамі знішчаных, удзел у падрыхтоўцы да друку іх успамінаў, пераканалі, што жудаснае зло вырастае з дзеянняў тых, хто займае высокае службовае месца, не маючы адпаведных маральных, адукацыйных і прафесійных якасцяў. Пасля развалу СССР грамадзяне, якіх выхоўвалі на камуністычных ідэях, былі ў разгубленасці. Што рабіць, як быць, куды падацца? Палітычнае невуцтва і ахвочасць да папулісцкіх абяцанак штурхалі людзей да неасталінізму. Ім зноў хацелася “жалезнага парадку”, і ён не прымусіў сябе чакаць. На пытанне, вынесенае ў загаловак роздуму, можна адказаць адной фразай: дыктатарскі рэжым А. Лукашэнкі заняты прыніжэннем чалавечай годнасці мільёнаў беларусаў, разбурэннем нацыі, знішчэннем культурнага, маральнага і матэрыяльнага капіталу, назапашанага продкамі. Зразумела, спыніць жыццё дыктатура не можа. Людзі нараджаліся, раслі, вучыліся, стваралі сем’і, прыдумвалі нешта, працавалі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Свободные новости плюс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле