Новы Час, 46 (705) 2020

Новы Час

46 (705) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-12-04

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вялікая група насельніцтва робіцца народам тады, калі праходзіць свой унікальны шлях. Той шлях, па якім не хадзіў ніхто дагэтуль у гісторыі. Утварэнне БССР не было ўнікальнай падзеяй — яно капіявала тое, праз што прайшлі іншыя 15 саюзных рэспублік. Не быў самасным і 1991 год, у нейкім сэнсе мы прайшлі па сцежцы, пракладзенай балтыйскімі дзяржавамі. Нават БНФ усе за межамі Беларусі ўспрымалі як пагалосак літоўскага Саюдыса. Але тое, што ў Літве суправаджалася нацыяўтваральным змаганнем, у Беларусі адбылося без высілкаў — мы набылі незалежнасць, якая паўнавартаснай незалежнасцю не была. І толькі цяпер, праз 26 гадоў знаходжаня пад велічэзным прыгнётам, беларусы пачалі пісаць сваю адметную, ні з чым не параўнальную гісторыю. Тую гісторыю, пра якую будуць распавядаць падручнікі будучыні пасля акрэсленых адным радком акалічнасцей выхаду з СССР. Вось гэта і ёсць выпрабаванне, якое робіць насельніцтва народам. Гэта і ёсць тая гісторыя, якая наша, не параўнальная ні з чым. Гісторыя страху і яго пераадолення. Велізарнага страху. Страху, калі ты не ведаеш, ці вернешся дадому, выходзячы ў краму па малако. Страху, калі ў тваім двары гойсаюць апранутыя ў чорнае людзі, работа якіх — цябе прыпужваць. І разам з тым — вялікага разняволення, калі нават пенсіянеры — знямоглыя, цалкам залежныя ад дзяржавы з яе пенсіямі — ідуць на вуліцы і становяцца поплеч з маладымі. Ведаючы, што могуць быць увязненыя без шанцаў выйсці з астрога.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле