Свабода (Тут і цяпер), 07/2008

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

07/2008

Дата выхаду: 2008-02-21

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://svabodaby.net/

Адзін за ўсіх Аляксандр Казулін застаецца за кратамі 18 лютага ў Мінску міліцыя затрымала Вольгу Казуліну - дачку экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі, які адбывае пакаранне ў калоніі. Вольга бараніла гонар свайго бацькі. Падчас спробы прадпрымальнікаў правесці акцыю пратэсту яна выйшла з расцяжкай “Свабоду Казуліну!” За два дні да гэтага Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў, што пытанне “так званых палітзняволеных” у Беларусі закрыта. Усе, каго патрабаваў вызваліць Еўразвяз, нібыта, вызвалены. Лукашэнка, паводле ягоных уласных словаў, зрабіў беспрэцэдэнтны крок - выпусціў “тых людзей, за якіх так ратаваў Захад і ЗША». I далей кіраўнік дзяржавы заявіў: «Наколькі я інфармаваны, гэтая пазіцыя не задаволіла аднаго Казуліна. Пытанне было ў тым, што ягоная жонка хворая, і да мяне звярнуліся паслы Еўразвязу... Я згадзіўся — хай вязе, лечыць жонку. Сёння стаіць пытанне пра лячэнне ў Германіі, трэба суправаджаць жонку... Але наколькі (...) я быў інфармаваны, ён адмовіўся яе лячыць. Але гэта сямейныя праблемы, адмовіўся, дык адмовіўся».

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле