Data wydania: 2008-02-14
Redaktor: Уласаў А.
Wydawca: ТАА Тут і цяпер
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: http://svabodaby.net/
Надзвычайнае здарэнне ў войску Навабранец адмовіўся прымаць прысягу 9 лютага ва ўзброеных сілах Беларусі адбылася ўрачыстая прысяга прызыўнікоў. А ў вайсковай частцы ў Жлобіне цырымонія пайшла не па запланаваным сцэнары. Калі дайшла чарга да Змітра Жалезнічэнкі, ён выйшаў з шэрагу і абвясціў, што прысягаць не будзе. Пазней ён патлумачыў, што не адмаўляецца ад службы ў войску, але патрабуе, каб яму спачатку далі скончыць універсітэт, у якім ён вучыўся. У той момант хлопец яшчэ не ведаў, што яго бацькі прывезлі з сабой у вайсковую частку пастанову суду аб прыпыненні яго прызыву як незаконнага. Камандаванне вайсковай часткі, аднак, параіла звяртацца ў ваенкамат, у прызыўную камісію. Далі зразумець, што рашэнні цывільнага суду для войска не закон. Навабранца з вайсковай часткі не выпускаюць, даручаюць яму займацца рознымі дапаможнымі работамі. Пра Змітра Жалезнічэнку газета “Свабода” не аднойчы пісала раней. Але ёсць сэнс нагадаць перадгісторыю гэтага надзвычайнага здарэння ў Жлобіне.
Katalog: Kamunikat.org