Навіцкая Зінаіда, 50 гадоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім

50 гадоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім

Навіцкая Зінаіда

Месца выхаду: Бельск Падляшскі

Дата выхаду: 1994-09

Выдавец: Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім

Памеры: 46 с.

Катэгорыя: Гісторыя

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4768]

гульнаадукацыйны ліцэй з бепарускай мовай навучання імя Браніслава Т арашкевічаў Бельску Падляшскім паўстаў у верасні 1944 года як 4-гадовая Дзяржўная Беларуская Гімназія і 2-гадовы Дзяржаўны беларускі Ліцэй. Першым дыректарам быў мгр Анатоль Тымінскі, дасканалы матэматык і педагог. Школа памяшчалася ў скромным драўляным будынку пры вул. 3 Мая 12 і Касцюшкі 18.Урокі адбываліся пасля абеда ў вельмі цяжкіх умовах. Пра меблю для школы пастараліся бацькі. У жыцці гімназіі, як падаюць архіўныя матэрыялы, вялікую ролю адыграў Бацькоўскі камітэт ”які падтрымліваў матэрыяльна настаўнікаў, памагаў бедным вучням, а ў крытычныя хвіліны заўсэды знахадзіў нейкі выхад”. У першьім годзе існавання школы было 8 аддзелаў і звыш 200 вучняў, працавала 19 настаўнікаў. (Зінаіда Навіцкая, Гісторыя Агульнаадукацыйнага Ліцэя з Бепарускай Мовай Навучання ў Бельску Падляшскім, фрагмент)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)