Навіцкая Зінаіда, Летапіс ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім

Летапіс ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім

1944-1999

Навіцкая Зінаіда

Месца выхаду: Бельск Падляшскі

Дата выхаду: 1999-09

Выдавец: Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім

Памеры: 64 с.

Катэгорыя: Гісторыя

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4769]

Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім паўстаў у верасні 1944 г. як чатырох-гадовая Дзяржаўная гімназія і двухгадовы Дзяржаўны беларускі ліцэй. Першым яе дырэктарам быў мгр Анатоль Тымінскі. Школа змяшчалася ў скромных драўляных будынках пры вул. 3 Мая 12 і Касцюшкі 18. Урокі адбываліся пасля абеду ў вельмі цяжкіх умовах. Меблю для школы прыдбалі бацькі. У жыцці гімназіі вялікую ролю адыграў Бацькоўскі камітэт, „які падтрымліваў матэрыяльна настаўнікаў, памагаў бедным вучням, а ў крытычныя хвіліны заўсёды знаходзіў нейкі выхад”. У першым годзе існавання школы было 8 аддзелаў і звыш 200 вучняў, працавалі 19 настаўнікаў. (Зінаіда Навіцкая, Летапіс ІІ Бельскага ліцэя фрагмент)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)