Упала Анка, На заснежаны востраў

На заснежаны востраў

раман

Упала Анка

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018

Выдавец: А. М. Янушкевіч

Памеры: 220 с.

ISBN: 978-985-7165-62-9

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2018 by А. У. Казлова, А. М. Янушкевіч - афармленне.

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Сённяшні свет — маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць — гэта ілюзія. У аўтабіяграфічнай кнізе пра час, пражыты ў Швецыі, пісьменніца апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Зменены толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць сабе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, болыпай за нас, — кажа аўтар. — Няхай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)