Калосьсе, 1/1993

Калосьсе

Часапіс Таварыства Вольных Літаратараў

1/1993

Месца выхаду: Паставы

Дата выхаду: 1993

Выдавец: Таварыства Вольных Літаратараў

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Шаноўны чытач трымае ў руках першы нумар новага часопіса «Калосьсе». А мы, яго засназальнікі й рэдакцыя, вымушаны, згодна традыдыі, даць колькі тлумачэньняў. Ёсьць пераканаўчае мерказаньне, што старыя назвы ўваскрашаць ня варта. Ёсьць і ад-варотная думка. Але — спрачацца позна. Новае «Калосьсе» існуе. Старое «Калосьсе» выходзіла ў Вільні ў 1935—1939 гг., друкаваліся ў ім аўтары ці ня ўсіх заходнебеларускіх мастацкіх і грамадзкіх плыняў. Душою часопіса, яго неафіцыйным лідэрам быў ксёндз Адам Станкевіч. Сёньня за новым выданьнем стаіць Таварыстза Вольных Літаратараў (ТВЛ), часткова фінансавала нумар Бела-руская сацыяль-дэмакратычная грамада. Мы ня ймкнемся ў чым-небудзь канкрэтна насьледаваць старому «Калосьсю», таму ня ўлічваем былую нумарацыю. Спадчына даецца адразу, але здольнасьць яе насьледваць даказваецца творчым жыцьцём не аднаго чалавека. (Ад рэдакцыі, фрагмент)

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Пэрыёдыка: Калосьсе

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)