Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 1958
Выдавец: Выдавецтва Галоўнага Праўлення Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства
Памеры: 32 с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [1800], [7646]
М а к с і м (ляжыць на ложку і разглядаецца па хаце). Цьфу, каб цябе паляруш! Куды мяне, самдзеле, загнала нядобрае? Ці гэта я жыву, ці гэта я не жыву, ці гэта я толькі сон сьню? Папрабую сам сабе па носе стукнуць, ану ж пазнаю, на каторым я сьвеце. (Ударае сябе па твары рукой.) Ай, баліць, каб цябе немач! Значыцца, я на гэтым сьвеце і нават ня сплю. Але як тут споўзаць па розум да галавы і навясьці спраўку, куды мяне ліхаманка з сваёй хаты перавалакла? Бо ж такі хата гэта не мая, як сабе, мае міленькія, хочаце. У маёй хаце павуціньне па ўсіх чатырох кутках, а тут бачу толькі на трох... У маёй – абразы: Юры на белым кані з доўгаю пікаю і Мікола ў бляшанай шапцы; а тутака, праўда, Юры ёсьць, але на месцы Міколы вісіць "Страшны суд". Брр! Які ён, самдзеле, страшны, гэты "Страшны суд"! (фрагмент)
Беларускія аўтары: Купала Янка
Каталёг: MiOKB | Прыватны кнігазбор