Беларус, 541

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

541

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2008-02

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Сустрэча з А. Дыньком і А. Мінчонкам Прадстаўнікі беларускай грамады Нью-Ёрку і ваколіцаў сустрэліся 8 лютага ў беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Брукліне з двума прадстаўнікамі незалежных беларускіх мэдыяў — рэдактарам газэты “Наша Ніва” Андрэем Дыньком і журналістам “Радыё Рацыя” Аляксеем Мінчонкам. Сустрэча была арганізаваная Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем. Гасьцей прадставіў старшыня Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА Віталь Зайка. Затым выступілі госьці. Сп. Андрэй Дынько коратка распавёў пра гісторыю газэты “Наша Ніва”, найстарэйшай беларускай газэты, выпуск якой быў адноўлены ў 1991 годзе С. Дубаўцом і групай маладых адраджэнцаў. У 2006 годзе газэта адсьвяткавала сваё стагодзьдзе, прычым ўлады ў Беларусі ўсяк імкнуліся замаўчаць ды перашкодзіць ушанаваньню гэтай важнай падзеі гісторыі Беларусі. Больш за тое, газэту перасьледуюць, на абсурдных падставах выносяць папярэджаньні, пагражаюць закрыцьцём. Дарэчы, у 2006 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, сп. Дынько трапіў у турму за ўдзел у пратэстах супраць фальшаваньня выбараў. Газэта перажыла нялёгкія часы напярэдадні тых выбараў, калі ўлады забаранілі яе распаўсюд.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле