Ксэракс беларускі, 3/1992

Ксэракс беларускі

беларускі літаратурны альманах

3/1992

Месца выхаду: Полацак

Дата выхаду: 1992

Рэдактар: Мудроў Вінцэсь

Мастацкі рэдактар: Цімохава Рыта

Выдавец: Алесь Аркуш, Таварыства Вольных Літаратараў, Выдавецкая суполка «Полацкае Ляда»

Памеры: 52 с.

Copyright © 1992 by Полацкае Ляда

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Ксэ́ракс Белару́скі — беларускі літаратурны альманах. Заснаваны ў 1989 годзе ў Полацку. Выдаваўся з 1990 да 1996 году зь перапынкамі. Заснавальнік і выдавец — Алесь Аркуш, рэдактар (пачынаючы з 2-га нумару) — Вінцэсь Мудроў. Першы нумар надрукаваны ў Менску ў колькасьці 1000 экзэмпляраў. Усяго выйшла 6 нумароў. Кола аўтараў — пераважна полацкае літаратурнае асяродзьдзе (Сяржук Сокалаў-Воюш, Валянціна Аксак, Алесь Аркуш, Вінцэсь Мудроў, Уладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі і іншыя). Таксама ў альманаху друкаваліся творы Славаміра Адамовіча, тэксты полацкага рок-гурту «Мясцовы час». Падшыўку часопіса спрабуе набыць брэмэнская бібліятэка. be-tarask.wikipedia.org

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)