Publication Place: Паставы
Publication Date: 1991
Editor: Касцень А.
Publisher: Аб’яднанне Світанак
Sizes: 96 с.
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [1699]
Можна пражыць доўгае жыццё і кі разу не сныніцца ў захапленні перад карцінай мастака, ні разу не быць узрушаным да глыбіні душы прачытанай кнігай, ні разу не расхвалявацца да слёз ад пачутай песні. Напэўна, можна. Толькі невядома, з якой вялізнай шкадобай расстаецца душа такога чалавека са сваёй зямной юдоллю. 1 якая яна бедная, гэта душа! Перад вамі альманах, зборнік вершаў паэтаў Пастаўшчыны. 17 чалавек, семнаццаць розных узростаў, лёсаў, жыццёвага вопыту і рознага ўзроўню паэтычнага ўсведамлення свету. Але тое, што паэзія жыве ў душы кожнага з гэтых людзей — бясспрэчна. Чалавек дагэтуль не можа растлумачыць сабе, што ж гакое — паэзія. Толькі сілу яе, толькі палонячую сілу прыгажосці прызнае ён над сабон. (Слова да чытача, фрагмент)
Catalog: EEDC
Periodicals: Рунь. Альманах