Ніва, 2008/07 (2701)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2008/07 (2701)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2008-02-17

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

„Deo et patria”, значыць, „Богу і айчыне” — гэта загаловак выставы ў беластоцкім Музеі Войска Польскага. Прысвечаная яна — як паведамляе падзагаловак — веравызнанням і нацыянальнасцям у Войску Польскім ІІ Рэчы Паспалітай. Аглядаючы экспазіцыю можна адчуць, што няпольскія і некаталіцкія нацыянальнасці спіхнутыя на другі план. — Мы стараліся паказаць усе веравызнанні і нацыянальнасці Войска Польскага ІІ РП. Не да ўсіх, аднак, маюцца матэрыялы, якія маглі б скласці музейны акцэнт. Выстава не можа складвацца толькі з паперы і здымкаў, гэта нуднае. У працэнтным прынцыпе мы спрабавалі захаваць такі склад, які быў у войску перад ІІ вайной, калі быў палявы біскуп некаталіцкіх веравызнанняў, вакол якога гуртаваліся прадстаўнікі розных канфесій розных рангаў, — тлумачыў „Ніве” дырэктар Музея войска Кшыштаф Філіпаў. Калі спыталіся мы аб мэту выставы, дырэктар заявіў: — Гэтая ідэя — працяг нейкага працэсу, які рэалізуем гадамі. На пачатку дзевяностых мы адкрылі выставу аб ваенных капеланах ад пачатку, калі служаць яны ў арміі, да сучаснасці, значыць, ад часу, калі ардынарыем ВП стаў біскуп Славой Лешак Глудзь. Ад таго часу ў экспазіцыях мы спасылаемся таксама на іншыя веравызнанні і нацыянальнасці. У невялікай зале беластоцкага музея паказваюцца здымкі на стэндах і экспанаты галоўным чынам у вітрынах. Зараз ля ўваходу наведвальнікі бачаць драўляную школьную парту, на якой ляжаць драўляная (Мацей Халадоўскі, Па прапорцыі?, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле