Слова Жыцця, 21 (550) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

21 (550) 2020

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2020-11-22

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2021 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Кожнае пакліканне да святарскага і манаскага жыцця – гэта вялікая таямніца Божага выбару і свабоднага адказу выбранага. Таямніца сустрэчы дзвюх вольнасцей: вольнасці Бога, які кліча, і вольнасці чалавека, які адказвае на заклік. Пакліканне да святарства і манаства з, яўляецца, найперш, дарам – надзвычайным дарам Бо- жай любові, выразам Яго клопату пра чалавека. У Евангеллі чытаем: “Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго” (Мк 3, 13). Адказнасць за развіццё пакліканняў да святарства і манаства палягае на ўсім Касцёле. Таму ад нашай гарачай малітвы ў значнай ступені залежыць, ці будуць у духоўнай семінарыі маладыя людзі, якія, адгукнуўшыся на заклік Хрыста, пойдуць па Яго слядах. Асабліва цяпер, калі голас Пана заглушаецца іншымі галасамі, а прапанова ісці за Ім і ахвяраваць сваё жыццё можа здавацца занадта цяжкай, кожнай парафіяльнай супольнасці і кожнаму верніку неабходна свядома ўзяць на сябе задачу падтрымкі пакліканняў. Важна дадаваць мужнасці тым, хто рашыўся сказаць “так” Богу і Касцёлу. Сённяшні свет патрабуе святых святароў! Толькі святы святар можа стаць ва ўмовах сучаснага, усё больш секулярызаванага свету празрыстым сведкам Хрыста і Яго Евангелля. Толькі такім чынам святар можа стаць для людзей правадніком і настаўнікам на шляху да святасці, і людзі чакаюць такога правадніка. Будзьма разам у гэтай вялікай справе малітвы і спадарожнічання тым, хто распазнае пакліканне, і тым, хто хоча мужна і аддана яго перажываць!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле