Літаратурная Беларусь, 9 (169) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

9 (169) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-09

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У еўрапейскай геральдычнай і вексілалагічнай традыцыі колеравая палітра сцяга павінна быць супастаўная з колерамі герба. Гэта тлумачыцца вельмі проста: у сярэднявеччы патрабавалася ідэнтыфікаваць войскі на полі бою, маляваць кожнаму салдату герб было складана, таму абыходзіліся пазнакамі, якія перадаюць колеры герба. Тры асноўныя колеры герба «Пагоня» Вялікага Княства Літоўскага — чырвоны, белы і серабрысты (трактаваны геральдыкай як белы). Таму цалкам вытлумачальна, што на сцягах «старой» Рэчы Паспалітай, у якую да канца XVIII стагоддзя ўваходзілі беларускія землі, спалучаліся белы і чырвоны колеры. Перамесцімся бліжэй да сучаснасці. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года стала каталізатарам не толькі сацыяльных зменаў, але і пачаткам своеасаблівай «Вясны народаў», перыядам, калі ўскрайкавыя тэрыторыі былой царскай імперыі сталі задумвацца аб сваёй самаідэнтычнасці і стварэнні сваіх нацыянальных дзяржаў. Лідэрамі такіх рухаў сталі Украіна, народы Балтыі і Закаўказзя. Усё гэта так ці інакш уплывала на палітычныя настроі беларусаў, асабліва тых, хто ваяваў на франтах Першай сусветнай у царскай арміі. Гэта дало магутны штуршок росту нацыянальнай самасвядомасці. Важна таксама ўлічваць, што многія беларускія палітычныя дзеячы ў гэты перыяд сталі бежанцамі і знаходзіліся на тэрыторыі Расіі. Галоўнымі цэнтрамі палітычнай кансалідацыі былі ў той час Петраград, Масква, Кіеў і Адэса. Яшчэ з канца 1916 года яны пачалі абмяркоўваць пытанні беларускай аўтаноміі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

А. П., Памяць з канверта

Бандурына Крысціна, Гэтая сістэма не ведала любові

Гілевіч Ніл, Сходка нячысцiкаў

Зізюк Міхась, Загад

Купала Янка, Багдановіч Максім, Жылка Уладзімір, Ластоўскі Вацлаў, Геніюш Ларыса, Барадулін Рыгор, Зьніч, Жыве Беларусь!

Ляхоўскі Уладзімір, Сцягі незалежнасці

Някляеў Уладзімір, Турма

Пальчынская Ірына, Мае сустрэчы з Клаўдыем Дуж-Душэўскім

Пятровіч Барыс, Плошча. Фрагменты аповесці пра снежань 2006 года

Стаселька Кірыл, budzma.by, Кнігі нобелеўцаў пра дыктатараў і дыктатуры