Беларусы ў свеце, 10 (221) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (221) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-10

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2020 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Чарговы сюрпрыз ад “Бібліятэкі “Бацькаўшчыны” – у падсерыі “Спадчына. Агледзіны” выйшаў збор галоўных навуковых прац Вітаўта Тумаша. Кніга мае ажно чатыры прадмовы, а кожны са змешчаных у ёй тэкстаў грунтоўна пракаментаваны ў фірмовым стылі даследчыкаўукладальнікаў Наталлі Гардзіенка і Лявона Юрэвіча – колькасць падрадковых каментароў ідзе на чатырохзначныя лікі. Пад адной вокладкай змешчаны рэвалюцыйныя “Пытанні этнагенезу і культурнага развіцця беларусаў (балцкі элемент пры паўстанні сучаснага беларускага народу)” і праца “Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны”, якая ў свой час апярэджвала тутэйшае скарыназнаўства, аперуючы дакументамі аб здачы Скарынам экзамену, доказамі “маскоўскага эпізоду” ў яго жыццяпісе, а таксама аргументамі ў барацьбе з “геаргізацыяй” Скарыны. Следам за імі ідзе “Кніжная справа на Беларусі” і некалькі драбнейшых артыкулаў. Вітаўт Тумаш (1910 – 1998) – чалавек, імя якога адным з самых першых прыходзіць на розум, калі размова заходзіць пра ўнёсак беларускай эміграцыі ў нацыянальную навуку. Паводле слоў блізкага атачэння, сам Вітаўт Тумаш амаль што фізіялагічна не трываў любой публічнасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле