Абажур, 1 (129) 2020

Абажур

Трымайся праўды

1 (129) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-03

Рэдактар: Дзюба У.

Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Copyright © 2019 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала Генпракурора Беларусі і Следчы камітэт узнавіць расследаванне крымінальнай справы па факту гвалтоўнага знікнення тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага з-за інфармацыі, агучанай збеглым на Захад экс-супрацоўнікам МУС Юрыем Гараўскім. Гараўскі распавеў пра службу ў спецпадраздзяленні МУС і свой удзел у выкраданні апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, бізнесмена Анатоля Красоўскага. Экс-службовец заявіў таксама, што да знікнення Зміцера Завадскага могуць быць датычныя так званыя «эскадроны смерці», і назваў шэраг прозвішчаў службоўцаў спецпадраздзялення. Аднак Следчы камітэт Беларусі адмовіўся аднаўляць расследаванне. Афіцыйная падстава – экс-службовец Гараўскі не быў сведкам падзей і не заявіў, што непасрэдна ўдзельнічаў у выкраданні Завадскага. ГА «БАЖ» не задаволеная адмовай СК і будзе далей дабівацца праўды. Зміцер Завадскі знік 7 ліпеня 2000 года, калі прыехаў у аэрапорт Мінск-2 сустракаць журналіста Паўла Шарамета. У сакавіку 2002 года Вярхоўны суд Беларусі за выкраданне Завадскага празначыў па 10 гадоў зняволення былым афіцэрам МУС Дзмітрыю Маліку і Валерыю Ігнатовічу. Гэты тэрмін увайшоў у пажыццёвы прысуд: Малік і Ігнатовіч атрымалі пажыццёвае зняволенне за забойства пяці чалавек. Забойства імі Завадскага суд не прызнаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Абажур

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле