Птушкі і мы, 2 (35) 2019

Птушкі і мы

Часопіс грамадскай аргнізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

2 (35) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-11

Рэдактар: Вінчэўскі Аляксандр

Выдавец: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Copyright © 2019 by ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.ptushki.org

Бёрдвотчары — асаблівая каста людзей, не інакш. З адмысловым няпісаным маральным кодэксам і выбітным пачуццём узаемадапамогі. Раптам замільгаў месенджэр: «У ляску каля інтэрната БДУ знайшлі чырвонагаловага каралька. Трэба?» А то! І праз хвіліну табе і GPS-каардынаты, і карты з абведзенай кружочкам тэрыторыяй, і фота той самай яліны, на якой ён скача. Або вось гэтай восенню: хтосьці ўбачыў качку-огара на Цнянцы, ты пытаеш, дзе дакладна, — і імгненна табе вычарпальная інфармацыя. З качкай-огарам не пашанцавала — напэўна, зляцела ўжо. Затое сярод крыжанак на беразе пасвіўся крывок — таксама лайфер, а калі ад’язджалі ад вадасховішча, раптам натрапілі на зязюлю, якая шпацыравала ўздоўж лесу, дарэчы, у пачатку кастрычніка, што вельмі дзіўна. А мінулай зімой уся мінская бёрдвотчарская супольнасць паломнічала ў Лошыцкі парк цікаваць за вушатымі совамі, якія літаральна гронкамі «віселі» на старых яблынях. І перадавалі адзін аднаму звесткі, у якіх частках саду шукаць гэтыя гронкі. Кажу вам, птушкі робяць людзей больш добрымі, спагадлівымі і ўважлівымі — і да прыроды, і адзін да аднаго. Таму хай сетка бёрдвотчараў шырыцца і большыцца. А мы ў «ПіМ» будзем імкнуцца і далей прыадкрываць таямніцы дзікай прыроды.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Птушкі і мы

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле