Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Карэйва Юры
Выдавец: Суднік Станіслаў
Памеры: 76 с.
Copyright © 2001 by Ад Лідскіх муроў
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2447]
Калі разважаць пра вялікі вычын Сахарава, міжвольна ўзнікае вобраз Сына Чалавечага, Які каля дзвюх тысяч гадоў таму хадзіў па зямлі Галілеі, спрабуючы несці людзям праўду. Ці можна было спадзявацца на поспех барацьбы некалькіх самаахвярных людзей, барацьбы з магутным апаратам улады, улады бесчалавечнай, пабудаванай на фашыстоўскім прынцыпе “мэта апраўдвае сродкі”? Вычын Сахарава ў тым, што ён паверыў у магчымасць поспеху і не адступаўся ні ў Горкім, калі “дактары” валілі яго на падлогу і выкручвалі рукі для гвалтоўных уколаў, ні на З’ездзе народных дэпутатаў, дзе яго словы заглушвала здзеклівае, шалёнае лямантаванне “агрэсіўна-паслухмянай большасці”. (Аркадзь Мігдал, Да партрэта Андрэя Сахарава, фрагмент)
Каталёг: EEDC
Пэрыёдыка: Ад Лідскіх муроў