Дата выхаду: 2007-10-30
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://www.gazetaby.com Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Удзельнікі шэсьця “Дзяды” прайшлі каля 10 кілямэтраў Каля тысячы чалавек у нядзелю ўзялі ўдзел у традыцыйным шэсьці “Дзяды” і мітынгу ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах, у часы сталінскіх рэпрэсіяў, адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў. Сёлета акцыя, арганізатарам якой выступіла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя – БНФ, ладзілася ў дзевятнаццаты раз. Менскі гарвыканкам даў дазвол правесьці збор удзельнікаў ля Гадзіньнікавага заводу “Прамень” і прайсьці па ходніках уздоўж Праспэкту Незалежнасьці ды іншых вуліцаў да Беларускага Пантэону, як яшчэ называюць курапацкі народны мэмарыял.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Салідарнасць у інтэрнэце