Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1998-05-20
Рэдактар: Бяляцкі Алесь
Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
Copyright © 1998-2012 by Праваабарончы цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Праваабарончы цэнтр «Вясна» - няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву “Вясна-96”. 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднаньне з цэнтрам у г.Менску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасьць сябраў складае каля 200 чалавек. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраваньні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.