Слонімскі край, 12 (58) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

12 (58) 2020

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2020-11-01

Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Выдавец: Copyright © 2020 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Футбольны сезон у Слоніме ў 1935 годзе пачаўся ў сярэдзіне траўня. Напярэдадні яго старту з ініцыятывы мясцовага камітэта дзяржаўнага ведамства па фізкультуры і вайсковай падрыхтоўцы (да яго адносіўся гарадскі стадыён) была арганізавана “міжкамандная камісія”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі клубаў, калектываў розных відаў спорту, але найперш футбола. Меркавалася, што яна дапаможа спыніць “самаволю і выбрыкі спартсменаў на стадыёне падчас спаборніцтваў”. Праўда, якім чынам збіраліся паўплываць на спартсменаў хуліганаў, невядома. Яшчэ адзін вынік нарады — кожная каманда атрымала свой дзень і час трэніровак на гарадскім стадыёне, і мусіла трымацца гэтай дамоўленасці. Вядома, што на травень 1935-га ў горадзе існавалі пяць футбольных дружынаў — польскія WKS Słonim (ВКС Слонім) і Strzelec (Стралец), яўрэйскія Nordyja (Nordija, Нордыя), Makabi (Makkabi, Макабі) і Jutrznia (Ютжня, Зара). Першы матч, пра які нам вядома, прайшоў ў канцы траўня. У ім гулялі армейцы (у прэсе пісалі, што гэта былі вайскоўцы 80-га палка) і “макабісты”. WKS перамог з лікам 11:1. “Такой гульні яшчэ не бачылі на стадыёне”, — пісаў карэспандэнт.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле