Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009
Рэдактар: Вайцэховіч З.
Выдавец: Камет
Памеры: 92 с.
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3330]
Сыгнатура: XII.1
Дадатковая даведка: Рэдакцыя вмказвае шчырую падзяку ўсім гым, хто спрычыніўся да з’яўлення гэтага выпуску. Асабліва адзначым дапамогу Алеся Белага, Уладзіслава Вяроўкіна-Шэлюты, Андруся Ляневіча і Генадзя Сагановіча.
Сёння мы прапануем чытачу не зусім звычайны нумар. Вядома, што агульная канцэпцыя нашага выдання скіраваная на вялікую колькасць ілюстратыўнага матэрыялу, але разам з тым мы не пакідаем па-за ўвагай і тэкставую інфармацыю. Так было раней, так будзе і надалей. Але бываюць выключэнні. Напрыклад, захавалася некалькі старасвецкіх альбомаў, якія складаюцца амаль цалкам з разнастайных выяваў. Такія выданні нярэдка маюць выключнае значэнне для айчыннай гісторыі і культуры і мы абавязкова прыкладзем усе намаганні, каб вярнуць іх з небыцця. Але гэта трохі пазней, а сёння вы трымаеце ў руках ня менш цікавы праект. Наш чарговы выпуск прысвечаны гарадам, альбо, як казаў Францішак Багушэвіч - местам. Местам Вялікага княства Літоўскага. Аднак гэта не ўласна гісторыя, гэта хутчэй позірк у мінулае. Увесь нумар “Гістарычнага Альбому” складаецца выключна з даўніх відарысаў ды планаў местаў нашай старажытнай дзяржавы.
Каталёг: EEDC
Пэрыёдыка: Гістарычны альбом