Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003
Перакладчык: Палякоў Юры
Выдавец: Асамблея НДА Беларусі
Памеры: 72 с.
Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1437]
Сыгнатура: I
Калі я першы раз прыехаў у вашую краіну ў 1997 годзе, мяне адразу зьдзівіла цеплыня і адданасьць людзей, якіх я сустрэў. Зараз мне вельмі прыемна вярнуцца ў Беларусь, каб прадставіць гэты падручнік, які быў распрацаваны як вынік шчырага і доўгага сяброўства паміж Валійскай Радай дзеля Валянтэрскага Дзеяньня (WCVA) і Асамблеяй беларускіх дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў. Шмат чаго адбылося з часу майго апошняга візыту. Асамблея НДА Беларусі прайшла вялікі шлях з дня свайго заснаваньня ў 1997 годзе, калі яна аб’ядноўвала 250 грамадзкіх арганізацыяў. Зараз у яе склад уваходзіць больш за 640 НДА, і ў вашай краіне няма больш кааліцыяў такога ўзроўню. Для мяне вялікі гонар ведаць, што і мая арганізацыя ўдзельнічала ў гэтым разьвіцьці. (Уводзіны, фрагмент)
Каталёг: EEDC