Нашы карані, № 4

Нашы карані

Мястэчкі і вёскі Паазер´я. Краязнаўчыя нарысы

№ 4

Miejsce wydania: Паставы

Data wydania: 2002

Wydawca: Выдавецки Цэнтр Сумежжа

Wymiary: 52 с.

Kategoria: Etnografia; Historia

Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: EEDC — [1223]

Sygnatura: X.2.SZA

Вёска Камарова ўтварылася ад зліцця фальварка Камарова (Камароўшчызна) і вёскі Куцькі. Пра паходжанне назваў маецца некалькі версій: Першая: ад слова каморнік. Каморнікамі называлі рабочых фальварка, якія за выдаткаванае ім жытло (каморнае)у панскім будынку, кусок зямлі і права трымаць пару галоў быдла на панскай пашы, павінны былі адпрацаваць пэўную колькасць дзён, а таксама на кожны заклік пана выходзіць на працу за невялікую плату. Звалі іх яшчэ агароднікамі, кутнікамі. Другая: ад прозвішча Комар. Комар - старажьітны літоўскі род герба “Комар”. Вядома, што ў Ашмянах быў суддзёй У. К. Комар. Яго брат Іеранім -аршанскім суддзёй. Комары за заслугі маглі атрымаць “на дзяржаву” ад князя землі, якія сталі называцца комаравымі, комаравымі ўладаннямі. Суфікс - ов -паказвае патранамічнае паходжанне. Другі варыянт назвы фальварка з суфіксам шчызна. Суфіксам агульнасці, які адносіцца часцей за ўсё да назваў тэрыторыі, быўшых феадальных уладанняў, а таксама сведчыць на карысць патранамічнага паходжання назвы. (фрагмент)

Katalog: EEDC

Periodyki: Нашы карані

Tylko w bibliotece Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego (egzemplarz papierowy)