Месца выхаду: Паставы
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Пракаповіч Ігар
Выдавец: Аб’яднанне Світанак
Памеры: 136 с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3262]
Сыгнатура: V.1
Дадатковая даведка: У алыманаху прадстаўлены вершы паэтаў, якія нарадзіліся на Пастаўшчыне і для якіх гэта зямля стала роднай. Альманах выдадзенны ў рамках праекта захавання кулыурнай і гістарычнай спадчыны Паазер'я. Распаўсюджваецца бясплатна на правах унутраннай дакументацыі грамадскіх арганізацый, якія спрычыніліся дзеля яе выдання.
Мы жывем у свеце фарбаў, гукаў, слоў, вобразаў, якія сузором разлітыя ў навакольнай прасторы і ўздзейнічаюць на нас, прымушаючы нашы душы адгукацца, перажываць пачуцці і ўяўленні, тым самым узвышаючы самасвядомасць і пашыраючы абсягі разумення сутнасці чалавечага быцця на зямлі. Кожны чалавек - паэт, але не кожнаму дадзены словы, каб выказаць паэзію ў вершах. Колькі разоў ужо гаварылася рознымі прарокамі пра смерць паэзіі, пра тое, што ў сучасным кампутарна-электронным свеце мастацкая літаратурная творчасць з’ўляецца атавізмам... Сыходзяць прарокі, а на дрэве паэзіі распускаюцца ўсё новыя і новыя кветкі. Так было і так будзе, пакуль будуць жыць людзі. (Прадмова, фрагмент)
Каталёг: EEDC
Пэрыёдыка: Рунь. Альманах