Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2020-10
Выдавец: Kamunikat.org
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2020 by Зміцер Дзядзенка, Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дзядзенка Зміцер, Каралеўскае паляванне. Казкі пра цмокаў і прынцэс для дзетак ад шасці да дзевяноста шасці гадкоў, — Беласток: Kamunikat.org, 2020.
Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла гэтага смуроду, бо яе нос не ўспрымаў такіх невыкшталцоных пахаў. Яна нават калі хадзіла на начны гаршчок, таксама не адчувала ніякіх пахаў. (фрагмент)