Miejsce wydania: Беласток
Data wydania: 2020-10
Wydawca: Kamunikat.org
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2020 by Зміцер Дзядзенка, Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Дзядзенка Зміцер, К-версія. Апавяданні, — Беласток: Kamunikat.org, 2020.
На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях, каб не звальвалася. Рожкі, якія тырчалі з вузельчыкаў, надавалі яму падабенства з кіношнай Бабай-Ягой у выкананні Георгія Міляра. (фрагмент)