Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2020-10
Выдавец: Kamunikat.org
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2020 by Зміцер Дзядзенка, Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дзядзенка Зміцер, К-версія. Апавяданні, — Беласток: Kamunikat.org, 2020.
Вялікі гетман літоўскі каторы дзень піў, не пакідаючы пакоі ў аршанскім замку. У князя Канстанціна Іванавіча быў кепскі настрой. Кепскі, як жнівеньскае надвор'е, што не змянялася ўжо колькі дзён: ліў бясконцы дождж. Вялікі гетман піў, шукаючы ў моцных напоях адзінага ратунку ад свайго неймаверна паганага настрою. Ён піў салодкую італьянскую раманею, кіслы вугорскі такай, крамбамбулю, згатаваную ўласным кухарам, гаркаватае піва з сутарэнняў аршанскага замку, салодкую мядуху з вялікакняскіх запасаў у Вільні, і духмяны крупнік з каралеўскай кухні ў Варшаве. Калі Ян Віславух, пісар земскі аршанскі, запісаў, што ў замкавых сутарэннях нічога не засталося, апрача чатырох пустых піўніцаў, князь Астрожскі разважна перайшоў на тутэйшую жытнюю гарэлку. (фрагмент)