Дата выхаду: 2020
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2020 by Віктар Сазонаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У белым, як Паўночны полюс, пакоі дзесяць на дванаццаць метраў маўкліва і стомлена стаяла такое ж белае, нібы Паўднёвы полюс, інваліднае крэсла. Яно было абцягнутае пяшчотнай, тонкай, мяккай, далікатнай і добра апрацаванай скурай, таксама белай, і нахабна, як вульгарная жанчына ў кампаніі падвыпітых і ўзбуджаных мужчын, размяшчалася пасярэдзіне пакоя, нібыта падкрэслівала тым сваю значнасць і запатрабаванасць у гэтай абмежаванай белымі сценамі прасторы. Інваліднае крэсла сваёй дасканаласцю і прадуманасцю разнастайных электрамеханічных прылад адразу з першага ж позірку выдавала кошт самага шыкоўнага і дарагога лімузіна, на якім могуць сабе дазволіць ездзіць толькі кіраўнікі краін, уладальнікі буйнога бізнесу, мільярдэры, дыктатары, босы мафіёзных структур і іншыя фартовыя бандыты. Ну, а ўзроўнем камфорту і ўтулкам тое крэсла, здавалася, перавышала свежыя дзіцячыя памперсы, якія толькі што купленыя ў бліжэйшым супермаркеце і яшчэ не распакаваныя. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Сазонаў Віктар
Каталёг: Kamunikat.org