Някляеў Уладзімір, Выгнанне рака

Выгнанне рака

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Дата выхаду: 2018

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Уладзімір Някляеў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 108-115 с.

У майго стрыечніка рак знайшлі, а ён, стрыечнік, нібыта вернік, дык кажа: «Мне не страшна паміраць, мяне Бог прыме». Я пытаю: «Ты хоць ведаеш, калі ў Бога прыёмныя дні?» Ён давай хрысціцца: «Не кажы так, бо з мёртвых не ўваскрэснеш». А чаго мне ўваскрасаць, калі я жывы? Памру — пабачым. Я не прыкідваюся, нібы смерці не баюся. Яшчэ як! І ўжо калі паміраць давядзецца, дык так, каб са мной — усе. Ну, вайна атамная, выбух нейкі на сонцы ці камета. Тады нармальна. Справядліва. А то я памру, а стрыечнік з ракам жыць будзе. Стрыечнік кажа, што ён не такі, як я, і яму не хочацца, каб з ягонай смерцю да ўсіх на зямлі смерць прыйшла. Няхай ніхто не памірае, дык тады, можа, і ён не памрэ. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне: Выгнанне рака