Някляеў Уладзімір, Алімпійскія гульні

Алімпійскія гульні

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Дата выхаду: 2018

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Уладзімір Някляеў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 48-62 с.

Валянцін Сідаравіч Пранкевіч адносіўся ўсё сваё жыццё да жыцця наогул, жыцця ў шырокім сэнсе слова — да прыроды там, да жывёлін ці людзей, — роўна, нават абыякава. Ніяк, можна сказаць, не адносіўся, абы яны яму — прырода там, жывёліны ці людзі — не заміналі. Адзінае, чаго трываць не мог ён у прыродзе, у прыродзе ў шырокім сэнсе слова, — гэта надта разумныя. «Ты надта разумны?» — пытаўся ў некага Валянцін Сідаравіч — і ўсё! У тым сэнсе ўсё, што не маеш ты падставы ў прыёмных ягоных на канапах скуру зморшчваць і ў кабінетах ягоных парогі абіваць, калі надта разумны. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне: Алімпійскія гульні