Някляеў Уладзімір, Школа танцаў

Школа танцаў

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Дата выхаду: 2018

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Уладзімір Някляеў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 8-16 с.

Галіна Язэпаўна памерла ў цягніку Мінск–Мурманск. У чацвёртым вагоне, у трэцім купэ на ніжнім, дзявятым месцы. Ёй у Мурманск не трэба было. Не было да каго. Проста яна любіла ездзіць у цягніках — і пад канец свайго зямнога шляху вырашыла выбрацца ў апошнюю вандроўку. У самую далёкую, у якую можна выбрацца з Мінска без перасадак. Галіна Язэпаўна не любіла перасадак, бо заўсёды губляла на іх ці валізы, ці дакументы, ці грошы. Перад гэтым гадоў пяць яна моцна хварэла, амаль не магла рухацца і рабіла вось што. Купляла да першай станцыі, Маладзечна ці Барысава, самы танны квіток, заходзіла ў вагон, як толькі абвяшчалася пасадка, даставала мяшэчак з ядой: яйкі, соль, памідор з гурком, — раскладвала ўсё на сурвэтцы і замаўляла гарбату. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне: Школа танцаў