Дата выхаду: 2017
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2017 by Уладзімір Арлоў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арлоў Уладзімір, Танцы над горадам. Тры аповесці, — Мінск: Выдавецтва, 2017. — 194 с.
Гэтая гісторыя пачалася вельмі даўно, калі я быў яшчэ неўміручы. Зрэшты, як і ўсе навокал: сябры, бацькі, настаўнікі. Калі смерць існавала, то — недзе на іншай планеце. Успамін надзвычай выразны і востры — шматколерны, з жывымі гукамі і пахамі. Я прачынаюся — нібыта вынырваю з утульнай зялёнае глыбіні — і не магу ўцяміць, чаму я, цалкам апрануты, сяджу на лавачцы ў нашым двары. Навокал цёплая травеньская ноч і — неверагодная цішыня, што пахне зацвілым белым бэзам. Мама трасе мяне за плечы, ейныя вусны варушацца, ды я нічога не чую, усё адбываецца, як у нямым кіно. І раптам, быццам з вушэй выліваецца вада, пакрысе вяртаецца слых. У зарасніку бэзу шамаціць ветрык, здалёк азываецца цягнік... (фрагмент)
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Каталёг: Kamunikat.org