Дата выхаду: 2005-09
Рэдактар: Прыгара Галіна
Рэдакцыйная калегія: Навумчык Сяргей, Пракапенка Валеры, Міхед Юрась, Дворнік Валеры, Пазьняк Зянон
Выдавец: Гарошка Расьціслаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гэты нумар “Беларускага Часу”, які чытач трымае ў руках, ёсьць новая газэта, якая, аднак, ужо існуе даўно і прайшла доўгі шлях. Задумана яна як беларускае выданьне, што будзе адлюстроўваць старонкі нашай культуры, гісторыі, палітыкі, пытаньні беларускай рэчаіснасьці. Раней газэта выходзіла пад тытулам “Веіагішап Тішез” і саслужыла сваю добрую справу для беларускай эміграцыі і для беларускай культуры. Потым выданьне яе перапынілася і зноў аднавілася ў 2000 годзе (выйшла з таго часу чатыры нумары). Але газэта трапіла ў несумленныя, чужыя рукі. Яна мела вёрстку (склад) падобную, як у менскай газэты “Голас РадзімьГ. Але галоўнае тое, шго газэта зьмяніла накірунак на пралукашыскі і антыадраджэнскі. Мінуў кавалак часу, гіакуль беларусы агледзеліся і выправілі становішча. “Беларускі Час” ня будзе гіаўтараць тэматыку газэты “Беларус”. Плянуецца адлюстроўваць тэмы агульнага беларускага кшталту, прыналежныя да інтарэсаў уаяго беларускага грамадзтва. Мяркуем бліжэйшы нумар прысьвяціць вялікаму пісьменьніку 20-га стагодзьдзя Васілю Уладзімеравічу Быкаву. Потым - гісторыі сучаснага беларускага адраджэньня і анталёгіі новых беларускіх ідэй; факталёгіі беларускага змаганьня за волю, дэмакратыю і незалежнасьць; канцэпцыі нацыянальнай будучыні беларусаў у разрэзе гісторыі ды сучаснасьці і інш. У добры шлях! (Рэдакцыя)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларускі Час