Беларусы ў свеце, 8 (219) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

8 (219) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-08

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2020 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дашуквацца прычынаў, адказваць на пытанне, якім чынам Беларусь перамянілася літаральна за лічаныя дні, будуць гісторыкі і сацыёлагі. Але відавочна, што Беларусь на пачатку верасня гэта зусім не тая краіна, у якой многія з нас жылі раней. Гэта незваротна новая Беларусь. Не ўяўляецца магчымым ужыць звыклы штамп, узяць ды напісаць, што “вось ужо цягам месяца нашу Бацькаўшчыну штодня скаланаюць шматтысячныя пратэсты”. “Скалананне”, “разгойдванне”, “дэстабілізацыя” ды іншыя клішэ не пасуюць для апісання высокай годнасці ў паводзінах вулічных пратэстоўцаў, іх незлічонай колькасці, выкшталцонасці лозунгаў ды плакатаў, гнуткасці і тэхналагічнасці форм выразу пратэсту, падманлівай крохкасці вынікаў мірнага выражэння сваіх патрабаванняў. Карціна беларускіх пратэстаў заварожвае, наталяе надзеяй, непераадольна вабіць далучыцца да гэтай прыгажосці і зрабіцца яшчэ адной кветкай на бяскрайнім белым полі з сям­там раскіданымі чырвонымі пасачкамі. Як і вы, мы пра новую Беларусь ведаем пакуль няшмат.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле