Літаратурная Беларусь, 8 (168) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (168) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-08

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Мы развітваемся з савецкім часам. З тым нашым жыццём. Я спрабую шчыра выслухаць усіх удзельнікаў сацыялістычнай драмы... У камунізму быў вар’яцкі план: перарабіць «старога» чалавека, старазапаветнага Адама. І гэта атрымалася... можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзясят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — «homo soveticus». Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго «саўком». Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш. Пазнаеш адразу! Усе мы, людзі з сацыялізму, падобныя і не падобныя да астатніх людзей — у нас свой слоўнік, свае ўяўленні пра дабро і зло, пра герояў і пакутнікаў. У нас асаблівыя адносіны са смерцю. Пастаянна ў расповедах, якія я запісваю, рэжуць вуха словы: «страляць», «расстраляць», «ліквідаваць», «пусціць у расход» ці такія савецкія варыянты знікнення, як: «арышт», «дзесяць гадо ў без права перапіскі», «эміграцыя». Колькі можа каштаваць чалавечае жыццё, калі мы памятаем, што нядаўна гінулі мільёны?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Алексіевіч Святлана, Час second-hand (Канец чырвонага чалавека) Старонкі з кнігі

Арлоў Уладзімір, Далёка ад родных нябёсаў

Арлоў Уладзімір, Незалежнасць — гэта...

Быкаў Васіль, Прыпавесці

Егарэйчанка Сяргей, Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць богам

Някляеў Уладзімір, Лапаціна

Раманкевіч Кастусь, Крыж Акрэсціна