Сьвітанак, 13 (285) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

13 (285) 2020

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2020-08

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2020 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сельская глыбінка традыцыйна лічыцца нібыта апірышчам цяперашняй улады. Аднак, пры ўсім тым, тут таксама бываюць нечаканыя сюрпрызы. Ад незалежных дэмакратычных партый улады ўключылі ў камісію на участак № 14 Амбросавічы ўсяго толькі аднаго прадстаўніка ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Шчамлёва. Прынамсі, ад самага пачатку была стварана штучная сітуацыя "свабоднага волевыяўлення". Пачынаючы ўжо з аўторка 4 жніўня, каб прывабіць выбаршчыкаў ўчасткі. Забяспечыць вялікую яўку на датэрміновае галасаванне павінна была і датэрміновая выдача пенсій ды дапамог на пошце, якая размешчана ў сельскім Доме культуры. Сваеасаблівы піяр-шматхадовачка: задаволеныя пенсіянеры, атрымаўшы дадатковую дзесятку ў якасці прыбаўкі – выходзілі з адных дзвярэй і там жа траплялі ў суседнія дзверы, дзе заадно і прагасавалі датэрмінова. А затым надыйшла чарга бюджэтнікаў, бо хто яшчэ напоўніць скрынку бюллетэнямі для “датэрміновага волевыяўлення"? У выніку за пяць дзён такі ўдалося сабраць 67 чалавек з 250 ў агульным спісе выбаршчыкаў. Вынікі на участку №14 былі галасавання наступныя. З 245 прыняўшых удзел у галасаванні аддалі свае галасы за Святлану Ціханоўскую – 38, за Андрэя Дзмітрыева – 2, за Ганну Канапацкую – 2, а таксама 22 галасы былі супраць усіх кандыдатаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле