Навука, 37 (2816) 2020

Навука

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

37 (2816) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-09-14

Рэдактар: Дубовік Сяргей

Выдавец: НАН РБ

Copyright © 2020 by НАН РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.gazeta-navuka.by

Сёлета кніга «Магія слова. Беларускія пісьменнікі XII‒XVII стагоддзяў: эсэ» дырэктара Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі ўганаравана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі «Лепшы твор крытыкі і літаратуразнаўства». 6 верасня падчас Дня беларускага пісьменства лаўрэат атрымаў узнагароду з рук міністра інфармацыі Ігара Луцкага. «Асоба пісьменніка – галоўны рухавік літаратурнага працэсу», – сцісла і грунтоўна гучыць першы сказ прадмовы да кнігі. У выданне ўвайшло 30 гісторыка-літаратурных эсэ, прысвечаных асобам аўтараў ХІІ–ХVII стагоддзяў, іх лёсам, паэтыцы творчасці – увогуле, унёску ў фарміраванне і развіццё беларускага пісьменства такіх мастацкіх эпох і плыняў, як готыка, рэнесанс і барока, а разам з тым мовы і культуры. У выданні прадстаўлены партрэты знакавых майстроў слова ў зрэзе гісторыі беларускай літаратуры: рэлігійных і грамадскіх дзеячаў, асветнікаў – усіх, хто спрычыніўся да прыгожага пісьменства ва ўсёй жанравай разнастайнасці твораў адзначанага перыяду. Іван Саверчанка пашырае ўяўленне аб хрэстаматыйных постацях, такіх як Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Сімяон Полацкі, Афанасій Філіповіч.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Навука

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле