Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020-07
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дзверы з адчайным рыпам падаліся, і ў нос патыхнула кіслым пахам падлівы. Сцяпан скрывіў гімору, пастаяў крыху, звыкаючыся з агідным духам, і пайшоў мыць рукі. Сталоўка, куды лагодным красавіцкім днём завітаў наш герой, была самай таннай у акрузе. У ёй звычайна абедалі студэнты, рабацягі трамвайнага дэпо, якое месцілася непадалёку, і небаракі-пенсіянеры. Збіраліся тут і апівуды, бо на ка́се прадавалі піва. Сядзелі яны ў дальнім куце, і касірцы даводзілася раз за разам сунімаць наведнікаў пагрозлівай фразай: «Зараз міліцыю паклічу!». Не дзіва, што герой азіраўся, узбягаючы па сходах. Сорамна ўсё ж вядомаму пісьменніку сілкавацца ў прасмярдзелай кіслай падлівай ядальні, якую мясцовыя жыхары называлі «мардоўняй». Варта, аднак, адцеміць, што Галабародзька быў вядомым пісьменнікам за даўнім часам.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Арлоў Уладзімір, Праславілі ў свеце сябе і Айчыну
Барысік Таццяна, Аптымізм па-беларуску
Бялячыц Рычард, Напярэдадні
Валасюк Лявон, Берлін, Барысаў і касцюмы
Галубовіч Леанід, Душу вяртаючы да слова
Гапеева Вольга, Аксак Валянціна, «Паэзія — гэта маўчанне найвышэйшага парадку» - размова
Казакевіч Вячаслаў, Бацькі́
Мудроў Вінцэсь, Чужы твар
Хільмановіч Уладзімір, Дзень пачынаўся…
Шклярэўскі Ігар, Беларуская Біблія
Юргілевіч Леанарда, У вагоне