Беларусы ў свеце, 7 (218) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

7 (218) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-07

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2020 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ганна Севярынец у фэйсбуку разважае, ці маюць маральнае права нашыя былыя суайчыннікі, што з’ехалі за мяжу, а цяпер там ладзяць акцыі салідарнасці “беларусамі звацца”. У адказ на некалькі бздурычаскіх пастоў пра беларусаў замежжа, маўляў, яны з’ехалі, а цяпер вучаць нас адтуль, як нам жыць, хачу нагадаць, па­першае, словы рэдактара бээсэсэраўскай цэнтральнай газеты “Савецкая Беларусь” Міхася Чарота, якія ён сказаў сто год таму беларусу замежжа, сеймаваму паслу Браніславу Тарашкевічу: “Пакуль вы ёсць там, нам прасцей змагацца за сваё тут”. Беларусы замежжа захавалі для нас сапраўднага Янку Купалу, і пакуль у нас тут Купалу крамсалі і рэзалі савецкія цэнзары, яны там выдавалі, ахвяруючы па капейчыне, пяцісотстаронкавую Купалаву “Спадчыну”, па якой мы сёння аднаўляем сапраўднага Купалу. Беларусы замежжа да сёння захоўваюць неперарыўнай першую беларускую дзяржаўнасць, раду БНР. Беларусы замежжа стварылі і зрабілі фактам нашай агульнай гісторыі першую свабодную радыёстанцыю на беларускай мове, якая сёння стрыміць з самых важных і самых небяспечных кропак сучаснай гісторыі, дае глыбокую аналітыку і зберагае мову. Беларусы замежжа сабралі ў Лондане ўнікальную бібліятэку беларускіх выданняў, роўнай якой няма ў нас тут і па сёння. Беларусы замежжа стварылі і захавалі тысячы старонак успамінаў і сведчанняў пра дваццатыя­трыццатыя гады.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле