Беларусы ў свеце, 6 (217) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

6 (217) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-06

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2020 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

18 чэрвеня адбыўся новы адміністрацыйны працэс над сябрам Рады ЗБС “Бацькаўшчына” і сябрам ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Паўлам Севярынцам. Прысудам грамадскаму дзеячу і пісьменніку стаў новы тэрмін адміністратыўнага пакарання. Сумарна, у выніку некалькіх судовых паседжанняў, Павел Севярынец прыгавораны да 90 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Падставай для такога неапраўдана суворага пакарання стаў удзел Паўла Севярынца ў дазволеным пікеце па зборы подпісаў на вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай, на якім ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак арышту з адбываннем у Ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) па адрасе 1­шы завулак Акрэсціна, 36а, дзе знаходзіцца дагэтуль. З паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі, куды звярнуліся грамадзяне, якія адбывалі пакаранне ў ІЧУ ў той самы час, што і Павел Севярынец, вынікала, што за з’яўленнем у ізалятары асуджаных па палітычных матывах грамадзян і Паўла Севярынца ў прыватнасці, вязні гэтай установы пачалі штодзённа сутыкацца з беспрэцэдэнтнымі парушэннямі правоў, псіхалагічным ціскам і катаваннямі, сярод якіх поўная забарона на перадачы са сродкамі асабістай гігіены, пазбаўленне спальнай бялізны і матрацаў,змяншэнне часу знаходжання на свежым паветры, канфіскацыя сродкаў для пісьма і друкаванай прадукцыі, заліванне камер вадой з хлёркай, знявага і ўжыванне абразаў у дачыненні да арыштаваных.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле